среда, 15 февраля 2017 г.

Гісторыя Беларусі 10 клас. Метадычны комплекс для вывучэння тэмы «Станаўленне беларускай дзяржаўнасці»

Паважаныя калегі!
Вашай увазе прапануецца камплект метадычных матэрыялаў, які будзе карысным пры вывучэнні раздзела “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці”.
У камплект уваходзяць  8 відэаролікаў:
  • Дзяржаўныя межы Беларусі,
  • Кастрычніцкія падзеі 1917 г. ў Беларусі,
  • Брэсцкі мір і Беларусь,
  • Абвяшчэнне БНР,
  • Стварэнне ССРБ,
  • Падзеі савецка-польскай вайны ў Беларусі,
  • Беларуская дзяржаўнасць у 1919–1920 гг. Рыжскі мір,
  • Беларусь пасля Рыжскага міру.
Змест ролікаў адпавядае праграме. Іх можна прапанаваць для прагляду ў класе падчас вывучэння новага матэрыялу, або прапанаваць вучням паглядзець іх дома падчас падрыхтоўкі да ўрокаў (метад перакуленага класа).
У камплекце Вы таксама знойдзеце сцэнарыі правядзення ўрокаў. Яны зроблены ў адпаведнасці з трохфазнай мадэллю ўрока ў рамках тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення з выкарыстаннем стратэгіі актыўнай ацэнкі.  Да сцэнарыяў дадаюцца ўсе неабходныя матэрыялы: картасхемы, табліцы і схемы, якія прапаноўваецца запоўніць вучням, тэксты з пропускамі, падборкі тэкстаў для арганізацыі практычнай работы і інш.

Комментариев нет:

Отправить комментарий