вторник, 31 мая 2016 г.

Ура, каникулы!




Уважаемые коллеги, с окончанием учебного года! 



Незабываемых впечатлений, теплого лета, солнечных дней, отдыха и новых идей, которые мы будем реализовывать уже в сентябре!

Инновационные технологии Intel. Как это использовать в учебном процессе

На Международном образовательном марафоне "Купаловские проекты" наступает Летняя сессия. 

Подробности здесь

вторник, 24 мая 2016 г.

Пошук эфектыўных метадаў навучання медыяграматнасці ў школе

Медыяграматнасць стала выклікам не толькі для беларускай школы, але для ўсяго беларускага грамадства. І тут у нас няма часу на разгойдванне. Таму за працу трэба брацца ўсёй грамадою, не чакаючы, калі зверху прыйдзе загад, ці калі «нізы» нарэшце зразумеюць, што пытанне стаіць пра жыццё і смерць, а не пра чарговую моду ў адукацыі. Далей


Актыўная ацэнка — новая мода?

Метад актыўнай ацэнкі ўсё больш захоплівае беларускіх педагогаў. Яна становіцца ключавой як на ўроках, так і на экзаменах на пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі. У конкурсе «Настаўнік года» паспяхова выступаюць тыя педагогі, якія ўжо асвоілі метад актыўнай ацэнкі. А некаторым яна дапамагла стаць і настаўнікам-метадыстам (гэту катэгорыю маюць у краіне сёння ўсяго 150 педагогаў).
Ёсць меркаванне, што школьная адукацыя ў будучыні зведае значныя змены: са школы знікнуць адзнакі, званкі, заўвагі ў дзённіках і выклікі бацькоў. А ў якасці альтэрнатывы ацэньвання застанецца толькі фіксацыя прагрэсу паспяховасці вучняў... Але пакуль што наша школа «танцуе» вакол адзнак, высокіх, сярэдніх і нізкіх. Вось толькі ці можа нізкі бал матываваць дзіця да навучання? Што працуе больш эфектыўна: адзнака ці вусны каментарый? Як правільна задаваць пытанні вучням і фармуляваць задачы на ўрок? Як займець у калектыве аднадумцаў і знайсці агульную мову з бацькамі? Усе гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас падагульняючай сустрэчы выпускнікоў чацвёртага дыстанцыйнага курса «Стратэгія актыўнай ацэнкі». Далей


пятница, 6 мая 2016 г.

Гісторыя — не проста скарбніца фактаў

Выкладчык гісторыі і грамадазнаўства з Маладзечна Віктар Жук у 2014 годзе перамог у рэспубліканскім конкурсе «Настаўнік года Беларусі». Галоўную ўзнагароду — «Хрустальнага жураўля» — яму прынеслі любоў да гісторыі, энтузіязм і творчы падыход да выкладання. Конкурсны запал сціх, жыццё вярнулася ў звычайнае рэчышча. «Чырвонка» наведала маладога настаўніка, каб высветліць, як праходзяць яго працоўныя будні. чытаць тут


четверг, 5 мая 2016 г.

Легенды пасляваеннага Мінска

Пасля вызвалення сталіцы ў ліпені 1944-га Мінск было не пазнаць... Горад быў настолькі разбураны, што яго нават хацелі перанесці за 10 кіламетраў ад гістарычнага месца. Сталіцай Беларусі мог стаць і Магілёў. Хто ўсё ж такі вырашыў пакінуць Мінск на ранейшым месцы, як ішло будаўніцтва ключавых аб'ектаў сталіцы і якія ўнікальныя помнікі дойлідства былі страчаны ўжо ў мірны час. чытаць тут