Метад
актыўнай ацэнкі ўсё больш захоплівае беларускіх педагогаў. Яна становіцца
ключавой як на ўроках, так і на экзаменах на пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі. У
конкурсе «Настаўнік года» паспяхова выступаюць тыя педагогі, якія ўжо асвоілі
метад актыўнай ацэнкі. А некаторым яна дапамагла стаць і настаўнікам-метадыстам
(гэту катэгорыю маюць у краіне сёння ўсяго 150 педагогаў).
Ёсць
меркаванне, што школьная адукацыя ў будучыні зведае значныя змены: са школы
знікнуць адзнакі, званкі, заўвагі ў дзённіках і выклікі бацькоў. А ў якасці
альтэрнатывы ацэньвання застанецца толькі фіксацыя прагрэсу паспяховасці
вучняў... Але пакуль што наша школа «танцуе» вакол адзнак, высокіх, сярэдніх і
нізкіх. Вось толькі ці можа нізкі бал матываваць дзіця да навучання? Што працуе
больш эфектыўна: адзнака ці вусны каментарый? Як правільна задаваць пытанні
вучням і фармуляваць задачы на ўрок? Як займець у калектыве аднадумцаў і
знайсці агульную мову з бацькамі? Усе гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас падагульняючай
сустрэчы выпускнікоў чацвёртага дыстанцыйнага курса «Стратэгія актыўнай
ацэнкі». Далей
Комментариев нет:
Отправить комментарий